| polymia.by
| polymia.by

Карэліччанін зрабіў незвычайныя ровары для сябе і свайго сына – з асвятленнем і доўгай рамай

З прыходам цёплых дзён на вуліцы і дарогі вяртаюцца веласіпедысты. У апошні час усё больш людзей выбіраюць у якасці транспарту менавіта ровар: паліва ён не патрабуе, экалогію не псуе і ад лішніх калорый дапаможа пазбавіцца.

Сярод рознаўзроставага натоўпу веласіпедыстаў ярка вылучаецца карэліччанін Дзмітрый Куліцкі. Яго сіні ровар у выглядзе чопера складана не заўважыць. Незвычайная форма рамы адразу кідаецца ў вочы, пiша polymia.by. Сам Дзмітрый кажа, што яшчэ ярчэй яго ровар выглядае ўвечары, калі на ім запальваецца асвятленне:

— Самі паглядзіце, наперадзе прымацаваны белы ліхтар, ззаду — чырвоны, як патрабуюць правілы дарожнага руху. Знізу па раме пусціў сінюю дыёдную стужку, на ніпелі таксама мацую каўпачкі, якія свецяцца. Выглядае вельмі эфектна.

Рэакцыя людзей

Мужчына распавядае, што падчас яго велапрагулак людзі азіраюцца, падыходзяць бліжэй, разглядаюць ровар, распытваюць гаспадара пра дэталі і працу і просяць зрабіць здымак. Часам фатаграфуюць прама з вокнаў аўтамабіляў.

— Неяк стаяў з роварам ля адной крамы, пад’ехала пара мінчан на машыне, адразу ж падышлі да мяне, — успамінае Дзмітрый. — Пачалі распытваць, а потым мужчына кажа: «Вось дзе яны жывуць, людзі з залатымі рукамі, у маленькіх пасёлках!»

Дзмітрый кажа, што ўбачыў такі ровар у інтэрнэце. Спадабалася, вырашыў праверыць свае здольнасці і паспрабаваць зрабіць сабе такі. Складнікі для будучага чопера рабіў сам з дэталяў звычайных ровараў. Пярэднюю вілку зрабіў даўжэйшай, пераварыў раму і руль. Працаваў над самаробкай каля паўгода:

— Былі нюансы па зборцы, нешта лёгка атрымлівалася, нешта не. Бывала, што закідваў працу на некаторы час, але потым зноў вяртаўся. Галоўнае, што ў мяне атрымалася, сваёй мэты я дасягнуў.

Дзмітрый распавядае, што любоў да ровараў у яго засталася з дзяцінства. Яшчэ будучы хлапчуком ён, як і многія яго аднагодкі, дапаўняў свой двухколавы транспарт рознай аздобай: на спіцы намотвалі дрот з каляровай ізаляцыяй, а для таго, каб падчас язды ровар трашчаў, як матацыкл, да задняй вілкі мацавалі тоўстае пяро або пустую пластыкавую бутэльку.

— Я сам па сабе такі чалавек, калі нешта ўбачыў і мне гэта спадабалася, разумею, што змагу зрабіць, значыць, трэба паспрабаваць, — прызнаецца Дзмітрый. — Нядаўна ўбачыў у інтэрнэце прыстасаванне для сгінання труб, спадабалася — зрабіў. Калі ёсць вольная хвілінка, стараюся чымсьці сябе заняць, а галоўнае, не спыняюся на дасягнутым.

Мужчына кажа, што збіраў ровар, калі працаваў на мехмайстэрнях у Красным. Калегі заходзілі, цікавіліся, над чым ён так старанна працуе:

— Спачатку не расказваў ім пра ровар. Адказваў: “Пачакайце, хутка ўбачыце». Потым, калі ўсё было гатова, выехаў, паказаў. Адразу сталі прасіць пракаціцца, распытваць, як зрабіў, з чаго.

Калегі Дзмітрыя кажуць, што мужчына заўсёды чымсьці заняты, пастаянна нешта майструе. Сам ён прызнаецца, што некаторыя просяць яго, каб зрабіў ім такі ж ровар як у яго, але ён не згаджаецца:

— Хочацца, каб было як у кіно: «Такі ёсць толькі ў мяне і ў Майкла Джэксана». Але калі хтосьці захоча сабе зрабіць такі ж і звернецца да мяне па дапамогу, я не адмоўлю, дапамагу парадай.

Змайстраваў ровар i сыну

Падобны ровар Дзмітрый змайстраваў сыну, падагнаў раму да яго роста. Прызнаецца, што засталося дарабіць сякія-такія дэталі, але займацца гэтым пакуль няма часу.

Не кідае мужчына і работу над сваім роварам. Расказвае, што вельмі хоча купіць да яго электракола, цалкам пазбавіцца ад педаляў, а на іх месца прыварыць пляцоўку для ног.

Таксама ў планах у майстра зрабіць каляску для пасажыра.

— Ідэю таксама падгледзеў у інтэрнэце. Выглядае вельмі прыгожа, — кажа Дзмітрый. — Можна будзе выехаць у парк, і жадаючыя змогуць пасадзіць дзіця, пракаціць.

З-за асаблівасцяў рамы ровара, навічку катацца на ім цяжкавата. Трэба прывыкнуць да доўгага руля:

— Усе, хто ўпершыню садзіцца на гэты ровар, пытаюцца, як паварочваць, рэзка або плаўна. Але пасля некалькіх паваротаў людзі прывыкаюць да руля, ім падабаецца. Увогуле, ровар едзе лёгка. Круціць педалі на ім лягчэй, чым на звычайным, пад горку падымацца нескладана, а дзякуючы даўжыні рамы яздок не адчувае няроўнасцяў.

Дзмітрый кажа, што плануе адправіцца са сваім роварам у вялікі горад. Паказаць сябе, а галоўнае, свой выраб. Расказаць, што калі ёсць моцнае жаданне, то можна ажыццявіць любую мару.

// Фота: polymia.by

Утром 29 мая, в 09:06, лидским спасателям поступило сообщение о том, что по проспекту Победы в райцентре произошла вспыш...
Погода в последнее время нас радует, что дает возможность выехать за город для активного (и не очень) отдыха. И тут возн...
12 часов для гродненской милиции были активными: на линию "102" с 20:00 до 8:00 с территории Гродно и Гродненского район...

Ремонт откосов реки Городничанки в районе улицы Рыбацкой подходит к концу. Там приступают к благоустройству территории.

В связи с проведением Гродненской епархией Римско-католической церкви 30 мая 2024 года пешего Крестного хода, будет огра...
"Последние годы жизни нашего ребенка были постоянной борьбой за жизнь. Война с чудовищным противником, который не сдаетс...

Польским правительством принято решение о более широком использовании полицейских на белорусско-польской границе.

В милицию поступило сообщение от диспетчера скорой медицинской помощи об обнаружении в доме по месту жительства в агрого...
Следите за нами в соцсетях